80 тысяч украінцаў ужо вярнуліся ва Украіну з замежжа, каб бараніць радзіму


Міністэрства ўнутраных справаў Украіны паведаміла 1 сакавіка, што на радзіму за апошнія 5 содняў вярнуліся амаль 80 тысяч украінцаў, большасць з якіх – мужчыны.

«На Радзіму вярнуліся амаль 80 тыс. нашых суайчыннікаў, большасць з якіх – мужчыны. Патрыёты, якія працавалі або часова пражывалі за мяжой, вяртаюцца ва Украіну, каб папоўніць шэрагі Узброеных Сілаў, іншых вайсковых фармаванняў і сілаў тэрытарыяльнай абароны. Ганарымся суайчыннікамі!» – паведамляе МУС Украіны.

Паведамляецца таксама, што за 28 лютага дзяржаўную мяжу Украіны ў заходнім накірунку перайшлі амаль 108 тысяч чалавек і 15 тысяч транспартных сродкаў. Гэта на 10% менш, чым дзень таму.

Міністэрства нагадвае, што ўсе пункты пропуску на заходняй мяжы працуюць кругласутачна. Праверкі і аперацыі для рэгістрацыі максімальна спрашчаюцца, пералік дакументаў, якія неабходна мець з сабой пры выездзе з краіны, зведзеныя да мінімуму. Памежнікі і мытнікі суседніх краінаў максімальна аблягчылі ўезд на сваю тэрыторыю для ўцекачоў.

ЗК belsat.eu

Стужка навінаў