Удзельнікаў стачкаму «Беларуськалію» збілі ў Салігорскім РАУСе

Затрыманых учора страйкоўцаў «Беларуськалію» даставалі ў Салігорскі РАУС. Там іх збілі, сцвярджае тэлеграм-канал стачкаму прадпрыемства.

Пра затрыманні салігорскіх актывістаў стала вядома 28 лютага. Што стала нагодай, не вядома, аднак сцвярджалася, што ў гэтых людзей ладзілі ператрусы.

Выявілася, што міліцыянты затрымалі 7 жыхароў Салігорску: траіх мужчынаў і чатырох дзяўчат. Усіх адвезлі ў Салігорскі РАУС. Там іх збівалі, у тым ліку білі па галаве. Больш жорсткае збіццё зазналі мужчыны.

Пасля трох дзяўчат адпусцілі. Менавіта яны і распавялі пра збіццё. Затрыманымі застаюцца страйкоўцы Антон Дзямкоў, Канстанцін Дзяцееў, Андрэй Магілевец, а таксама жыхарка Салігорску Ганна Асіпенка.

ЯП belsat.eu

Hавiны