У Берасці працягваецца «карагодная справа»

У Берасці працягваецца так званая «карагодная справа». Цяпер судзяць другую дзясятку. Сёння ў судзе Ленінскага раёну пракурор агучыў патрабаванні пакарання для абвінавачаных, паведамляе карэспандэнт «Белсату».

Па так званай «карагоднай справе», у якой падазраванымі праходзяць чарговыя 10 асобаў, у судзе выступіў пракурор. Абвінавачванне для Зміцера Буневіча просіць да 1,8 году калоніі агульнага рэжыму, а Аляксея Арцецкага да паўтары гады калоніі.

Паўтары гады «хіміі» просяць для Аляксея Бараноўскага, Зміцера Качурка і Уладзіміра Талатыніка, два гады «хіміі» патрабуюць для Зміцера Абрамука і Паўла Бруха, а Генадзю Місюце просяць прызначаць 1,5 гады «хатняй хіміі». Пакуль невядома, якое пакаранне просяць для Валянціны Жукоўскай і Сяргея Наліўкі.

Працяг карагоднай справы ў Беларасці. Фота: Белсат

Так званую «карагодную справу» распачалі ў Берасці пасля падзеяў 13 верасня 2020 года. Тады на пратэстах у Берасці людзі вадзілі карагоды, а сілавікі ўпершыню са жніўня ўжылі вадамёты. Усяго ў гэтым працэсе больш за 50 абвінавачваных. Людзей судзяць па 342 артыкуле крымінальнага кодэксу («Арганізацыя і рыхтаванне дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак»). Прысуд для вышэй названых людзей суддзя Зміцер Шурын зачытае 15 сакавіка.

У Берасці за масавыя закалоты пачалі судзіць 10 чалавек. Паседжанне па справе аб масавых закалотах у Берасці. Фота: Белсат

А вось якія тэрміны атрымалі фігуранты першай дзясяткі, іх вынес Святаслаў Каліна.

25-гадовая настаўніца замежных моваў Марына Глазава і Яраслаў Ярашук атрымалі па 1,5 года «хатняй хіміі» (абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу), з вынікам часу праведзенага ў СІЗА і пад хатнім арыштам, Глазавай засталося адбыць пакаранне ў 11 месяцаў, 20-гадовая студэнтка філфаку БДУ Марына Сірэцан – год.

Яшчэ сямі ўдзельнікам працэсу прысудзілі звычайную «хімію» (абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу): Мікалаю Федарэнку, Яўгену Калпачыку, Аляксею Якубуку, Віктару Дзенісенку і Віталю Літвіну – па 1,5 года, Максіму Жараву і Вадзіму Варановічу – па 2.

У Берасці агучылі першыя выракі ў «карагоднай справе». Нікога не апраўдалі

СК belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны