Остарбайтаркі

Рэжысёр: Белсат Год: 2020

Гераіні фільму – остарбайтаркі, жанчыны, якіх у Другую сусветную вайну вывезлі з акупаванай тэрыторыі Беларусі на прымусовыя працы ў Нямеччыну. Іх было больш за 200 тысячаў, а на сёння засталося ўсяго некалькі сотняў. Ім ад 83 да 99 гадоў, бальшыня ніколі публічна не дзялілася сваймі асабістымі гісторыямі.

Жанчыны апавядаюць пра перажытае, пачынаючы з прыходу вайны ў іхнае жыццё. Яны згадваюць усталяванне нацысцкага акупацыйнага рэжыму ў Беларусі, высылку і нялёгкія выпрабаванні ў Нямеччыне, вяртанне ў Савецкі Саюз, дзе іх чакаў новы выклік.

Успаміны запісваліся з 2017 года ў Верхнядзвінскім, Віцебскім, Клімавіцкім, Менскім, Наваградскім, Пухавіцкім раёнах Беларусі. Шмат здымалі падчас экспедыцыяў Беларускага архіву вуснай гісторыі.

Дух таго часу перадае ўнікальная афіцыйная савецкая і нямецкая прапагандысцкая кінахроніка (з фондаў кінафотафонаархіваў у Дзяржынску і Кіеве) з арыгінальным дыктарскім агучваннем.

Калаж з фота: Andreas Jeromin / commons.wikimedia.org