Касцёл на крыжы

Рэжысёр: Растоцкая Кася Год: 2018

Першая частка фільму

13 траўня 1917 г. дзецям з’явілася Маці Божая Фацімская. І ў гэты ж дзень Уладзімір Ленін уехаў на кані ў касцёл Беззаганнага Зачацця ў Маскве.

Такім чынам, менавіта гэты дзень стаўся пунктам адліку новай і страшнай эпохі бальшавізму, калі ў рэпрэсіях былі знішчаныя каля 100 млн чалавек. Рэпрэсіі закранулі ўсе пласты насельніцтва Беларусі, але мы хацелі б распавесці толькі пра адзін бок гэтае з’явы – пра спробу знішчыць каталіцкі касцёл. Пра тых, хто пацярпеў у гэтай вайне. Пра звычайных людзей, якія баранілі сваіх ксяндзоў і свае касцёлы. Простымі словамі яны распавядаюць гісторыі, ад якіх па спіне бягуць мурашкі.

Другая частка фільму

Што адбывалася з касцёламі за савецкім часам? Чаму і як іх вынішчалі? І адкуль у людзях бралася смеласць супрацьстаяць сістэме?

Рэж. Кася Растоцкая, 2018 г., Беларусь