Дарога Статкевіча, фільм-партрэт

рэж. Кісель Андрэй, Ракіцкі Вячаслаў, 2011

Дарога былога кандыдата на прэзідэнта, цяпер палітычнага вязня Мікалая Статкевіча, праходзіць праз вёску Лядна на Случчыне, дзе ён нарадзіўся, Баранавічы, дзе дажывае свой век у самоце ягоны бацька, вуліцы і плошчы Менску, куды выводзіў ён дзясяткі тысяч людзей бараніць свабоду і незалежнасьць Беларусі, Нямеччыну, дзе цяпер жывуць ягоныя дочкі. Гэтая дарога пакуль што ўпіраецца ў муры турмы…Але — “дарога Статкевіча – гэта не толькі дарога ў турму, а дарога да свабоды.” – кажа ў фільме ягоная дачка Кацярына.

У фільме здымаліся Кацярына Статкевіч, Віктар Статкевіч, Алесь Арыстовіч, Алесь Станкевіч, Вінцук Вячорка.

Выкарыстана ўнікальная хроніка пачатку 1990-х гадоў з асабістых архіваў паплечнікаў Мікалая Статкевіча, а таксама хроніка з архіваў “Белсату”.

2011, Беларусь

Больш фiльмаў