Рэвалюцыя. Дэдлайн, рэпартаж

Рэжысёр: Высоцкі Юрась Год: 2014

Першая частка: «Рэвалюцыя он-лайн», рэпартажЗа тры месяцы украінскай рэвалюцыі, ад дубінак і куляў праваахоўнікаў пацярпела больш за 150 журналістаў. Двое журналістаў загінулі на вуліцах Кіева. Усе яны дапамагалі праўдзе пра падзеі прабіцца праз прапаганду, хамства ўлады і страх. Здымачная група «Белсату» вярнулася на Майдан праз месяц пасля першай камандзіроўкі, каб зняць працяг рэпартажу «Рэвалюцыя он-лайн» (пазней з’явіўся трэці рэпартаж “Рэвалюцыя. Крымская пастка”). Падчас здымкаў у г. Чаркасы белсатаўцаў разам з пратэстоўцамі атакаваў «Беркут»: у журналіста Юрася Высоцкага – струс мозга, у аператара Сяргея Марчыка – 11 швоў на галаве. Усю здымачную тэхніку нелегальна сканфіскавалі, частку знішчылі. Журналістаў пратрымалі ноч у шпіталі і ў пастарунку. Толькі дзякуючы салідарнасці калегаў, журналістаў удалося вызваліць. Негледзячы на гэта ўдалося зняць рэпартаж.Юрась Высоцкі, журналіст belsat.eu ізноў сустракаецца з героямі першай часткі рэпартажу. Сярод іх тэлеаператар Алесь Баразенка, які на Майдане з першых дзён здымае для «Белсату» і параненая на вул. Грушэўскага Галіна Садомцава з тэлевізіі «Спільнобачення». Новымі героямі сталі збітая невядомымі Таццяна Чарнавол з выдання «Українська правда», Раман Скрыпін, кіраўнік тэлебачання «Hromadske» і польскія журналісты Павэл Бабаловіч з радыёстанцыі «Wnet» ды Барташ Масьлянкевіч з «TV Respublika». 2014, Польшча