Колеры нацыі

рэж. Ярамеева Настасся, 2021

Беларусы нават не абмяркоўвалі, пад якім сцягам аб’яднацца. Нібыта памяць і павага да бела-чырвона-белых колераў заўсёды жыла ў сэрцы, а цяпер, праз боль і пакуты, абудзілася і натхняе нацыю рушыць наперад.

Калі Іна Зайцава пабачыла, як падчас маршаў сцягі жорстка адбіраюць у пратэстоўцаў, вырашыла сама стаць сцягам: нафарбавала балонам чырвоную паласу на сваёй шлюбнай сукенцы. І зрабілася для беларусаў яскравым сімвалам пратэсту. Выявы «БЧБ-нявесты», як празвалі Іну, сталі зʼяўляцца на мурах Менску, а дзяўчыны з іншых гарадоў таксама дасталі свае шлюбныя сукенкі, каб намаляваць на іх чырвоную паласу.

Бел-чырвона-белыя стужачкі на агароджы, лекцыя пра гісторыю бел-чырвона-белага сцяга на дваровай імпрэзе, танцы пад бел-чырвона-белай сімволікай… Гістарычны сцяг як ніколі ўзмацняецца як нацыянальны сімвал, за абарону якога людзі гатовыя пацярпець. І гэта не пафаснае перабольшанне, бо за бел-чырвона-белую сімволіку цяпер можна не толькі атрымаць неабгрунтавана вялікі штраф, але і страціць жыццё.

Фільм прысвечаны светлай памяці Рамана Бандарэнкі.

Дакументальны фільм, аўтарка Настасся Ярамеева, 2021 г., Беларусь

Больш фiльмаў