Зямля ў палоне, дак. фільм

рэж. Клетке Маргарыта, 2011

Фільм пра праблему меліярацыі беларускіх балотаў. Спрадвеку значную частку абшару Беларусі займалі балоты і багны: яшчэ 100 гадоў таму кожны сёмы гектар зямлі быў забалочаны. У мінуўшчыне водна-балотныя абшары займалі вялізныя плошчы і ў Заходняй Еўропе, але там іх асушылі некалькі стагоддзяў таму. У Беларусі ж меліярацыя пачалася параўнальна нядаўна. Аднак ў другой палове ХХ стагоддзя камуністычныя ўлады так захапіліся асушэннем багнішчаў дзеля пашырэння сельскагаспадарчых абшараў, што выклікалі экалагічную катастрофу, знішчыўшы ўнікальныя балотныя экасістэмы. Апроч таго карэнным чынам радыкальна змяніўся і побыт, штодзённае жыццё беларусаў.

рэж. Маргарыта Клетке, 2011 г., Беларусь

Больш фiльмаў