Тонечка
Фільм распавядае пра праблемы людзей з дэфіцытам гармону росту. Гераіня фільму, спадарыня Антаніна, шмат гадоў працавала ў цырку, з якім аб’ездзіла мноства краін. На заробленыя грошы яна набыла кватэру і абставіла яе, а рэшту адклала на жыццё на пенсіі. Ва ўзросце 61 гадоў жанчына вярнулася да працы, атрымаўшы запрашэнне з Канады, дзе будзе выступаць у цырку. Наша камера суправаджала яе ў падрыхтоўцы да выезду: жанчына замаўляе строі, абутак, едзе ў вёску, дзе развітваецца з бацькам і сябрамі. На прыкладзе спадарыні Антаніны рэпартаж закранае праблемы жыцця «ліліпутаў» у беларускім грамадстве — з якімі перашкодамі змагаюцца такія людзі, і як пераадольваюць іх. Ці беларусы стануць больш талерантнымі да людзей з асаблівасцямі вакол сябе, і, ці «асаблівым» людзям сёння жывецца лягчэй, чым пару дзясяткаў гадоў таму.
28.02.2019
Усе Фільмы
Усе Фільмы

Уцекачы з Данбасу
Больш за 70 тысячаў сем’яў з Украіны з пачаткам вайны пераехалі жыць у беларускія вёскі, бо ўлады абяцалі забяспечыць іх жытлом і калгаснаю працаю. Цягам чатырох гадоў абсалютная бальшыня данбаскіх перасяленцаў у статусе працоўных мігрантаў з’ехалі з беларускай вёскі ў горад. У адрозненне ад сяла, у Менску, Горадні і Гомлі ўцекачы выклікаюць напружанасць сярод мясцовага насельніцтва, бо пачынаюць адціскаць мясцовых на рынку працы, асабліва ў будоўлі і сферы гандлю. Усё гэта выклікае напружанасць у беларускім грамадстве ў дачыненні ўцекачоў з Украіны, улічваючы, што колькасць тых, хто перабраўся ў краіну нелегальна, дасягае амаль 400 тысячаў чалавек. У колькасці ўкраінскіх перасяленцаў адносна карэннага насельніцтва Беларусь сёння займае першае месца ў свеце. Як жывуць сем’і данбаскіх уцекачоў у беларускай вёсцы ды ў горадзе? Як адаптуюцца розныя пакаленні ўкраінскіх мігрантаў да рэаліяў у беларускім грамадстве і як пачынаюць жыццё нанова?
22.01.2019