Невядомая Беларусь: Фанат, д/ф

Вася Пешаход - фанат берасцейскага "Дынама". Ён "прабіў" 5 залатых сезонаў, што значыць - наведаў усе гульні каманды. На выязныя матчы ходзіць выключна пехатою без аўтаспыну, без грошай, начуючы ў лесе. За 2016 год ён прайшоў 4470 км. Футбол уратаваў яго ад турмы, а дарога ратуе яго ад смерці. Вася інтуітыўна адкрыў універсальную формулу: калі няма надзеі і не бачыш ніякага сэнсу ў жыцці - трэба проста ісці. рэж. Андрэй Кудзіненка, 2017 г. , Беларусь

Глядзі больш