Загадкі беларускай гісторыі: Пагошча – вёска, ахутаная гісторыяй

Немалая і даволі тыповая беларуская вёска на Браслаўшчыне аказалася мясцінаю з тысячагадоваю гісторыяй. На гэта паказвала назва - імаверна, ад старажытнаславянскага слова "пагост", то бок месца збору даніны. Археолагі пацвердзілі: тут жылі дружыннікі з адміністрацыі полацкага князя. А мясцовы краязнаўца Віктар Бунта адкрывае перад гасцямі і турыстамі багаты свет мясцовых легендаў і паданняў: пра возера з аднайменнаю назваю, пра панскую сядзібу і парк, пра агромністыя навакольныя камяні, у чарадзейную сілу якіх мясцовыя людзі вераць і сёння.

Глядзі больш