Лабірынты: Тры прывіды Айзека Кучара

Адзін з самых адыёзных айчынных савецкіх крытыкаў, літаратуразнаўцаў і кінасцэнарыстаў Айзік Кучар - хто ён? Шчыры прапагандыст нашае літаратуры, чалавек, які ў неспрыяльны сталінскі час дапамагаў Янку Купалу і Пятру Глебку, ці страшны даносчык, які ламаў лёсы беларускіх пісьменнікаў? У фільме шырока прэзентаванае беларускае літаратурнае жыццё 1930 - х гг.: з тагачаснымі таленавітымі, у нечым наіўнымі, творча выбітнымі Валерыем Мараковым, Эдзі Каган, Рыгорам Бярозкіным. З’яўляецца тут і злавесны цень Лукаша Бэндэ.

Глядзі больш