Бровар «Рамантык» (Brasserie Romantiek), рамантычная камедыя

Гэты вечар 14 лютага абяцае быць адмысловым у бровары "Рамантык". Усе сталы замоўленыя, праца ў кухні ў самым разгары. Як раптам з’яўляецца былы каханак уласніцы бровару і прапаноўвае ёй з’ехаць у гэтую ж ноч у Буэнас - Айрэс. Нечаканы візіт - толькі пачатак вечара, у які перад гледачом раскрываецца цэлы калейдаскоп кахання. Тут і малады памочнік кухара, закаханы ў практыкантку, і баязлівы навуковец у чаканні першага спаткання, і сужэнства ў крызісе стасункаў. Побач з усім гэтым кіпіць рэстаранная праца - са спозненымі афіцыянтамі, раззлаванымі кухарамі і жаданнем атрымаць яшчэ адзін Кухарскі каўпак. Стужка для тых, хто цікавіцца не толькі каханнем, але і гастраноміяй. рэж. Жаэл Вангуброўк (Jol Vanhoebrouck), 2012 г. , БельгіяУ галоўных ролях: Сара дэ Роо (Sara De Roo), Аксэл Дасэлейрэ (Axel Daeseleire), Кун дэ Боў (Koen De Bouw), Барбара Сараф’ян (Barbara Sarafian), Філіп Пээтэрс (Filip Peeters), Воўтэр Гэндрыкс (Wouter Hendrickx).

Глядзі больш