Захад (Lagerfeuer/Westen), драма

ГДР, канец 1970 - ых гг. Нэлі Зэнф праводзіць на кангрэс свайго сябра - расейскага фізіка Васіля Баталава. Пазней яна атрымлівае паведамленне, што Васіль загінуў на радзіме ў аварыі. Каб уцячы ад душэўнага болю і допытаў усходненямецкіх спецслужбаў, Нэлі падае хадайніцтва на выезд у ФРГ і пасля двух гадоў чакання з’язджае з сынам Аляксеем. Здавалася б, час уздыхнуць з палёгкаю. Але іх чакаюць новыя выпрабаванні. Жыццё ў прыёмным лагеры, цьмяныя перспектывы, допыты з боку заходніх спецслужбаў. Ад Нэлі патрабуюць інфармацыі пра Васіля, якога падазраюць у шпіянажы, за ёю сочаць. Усё гэта нагадвае ёй Усходнюю Нямеччыну, адкуль яна гэтак імкнулася ўцячырэж. Крыст’ян Швохаў (Christian Schwochow), 2013 г. , НямеччынаУ галоўных ролях: Ёрдыс Трыбэль (Jördis Triebel), Трыстан Ґёбэль (Tristan Göbel), Джэкі Іда (Jacky Ido), Александэр Шээр (Alexander Scheer).

Глядзі больш