Павадыр (Поводир), м/ф

Украіна, 1930 - ыя гг. Амерыканскі інжынер разам з сынам прыязджае ў Харкаў, каб дапамагчы наладзіць вытворчасць савецкіх трактароў. Паміж ім і акторкаю мясцовага тэатру ўспыхвае раман, аднак актрысу кахае чырвоны камісар. Пры трагічных акалічнасцях амерыканец гіне, а ягонага сына ратуе ад пераследу сляпы кабзар - хлопчык робіцца ягоным павадыром. Іхнае падарожжа, поўнае небяспечных прыгодаў, адбываецца на фоне трагічных старонак украінскае гісторыі ды злачынстваў перад чалавецтвам, якія ўчыняе карны апарат СССР. рэж. Алесь Санін (Олесь Санін), 2013 г. , УкраінаУ ролях: Антон Святаслаў Грын (Антон Святослав Грін), Станіслаў Баклан (Станіслав Боклан), Аляксандр Кабзар (Олександр Кобзар), Джамала, Ірына Саніна (Ірина Саніна), Дэніс Джэфры Бурэл (Dennis Jeffrey Burrell).

Глядзі больш