Расповед пра «Жэготу» (Opowieść o Żegocie), д/ф

Варшава пры канцы 1942 г. Кульмінацыя акупацыйнага тэрору. У гета пасля вялікай карнай аперацыі ў жывых застаюцца яшчэ некалькі дзясяткаў тысяч габрэяў. Жменька людзей стварае падпольную арганізацыю "Жэгота", якая мае на мэце ратаваць ацалелых і дапамагаць тым, хто хаваецца па арыйскі бок муру. Кім былі людзі, якія ставілі пад пагрозу сваё жыццё дзеля іншых? Адкуль бралі сродкі на ежу? Як пачуваліся габрэйскія дзеці, раптоўна адарваныя ад бацькоў і кінутыя ў чужое асяроддзе?рэж. Зофя Кунэрт (Zofia Kunert), 2015 г. , Польшча

Глядзі больш