Трус па-берлінску (Królik po berlińsku), д/ф

Праз гісторыю пра дзікіх трусоў, якія 28 гадоў насялялі зялёны абшар паміж двума пасамі Берлінскага муру, стваральнікі фільму распавядаюць пра від людзей гома саветыкус, створаных камуністычнаю сістэмаю. У 1961 г. жывёліны зрабіліся вязнямі ў зялёным пасе, які раздзяляў Берлін Усходні і Заходні. Яны там заставаліся ажно да падзення муру ў 1989 г. , падзяляючы лёс тагачасных жыхароў ГДР, якія ў ізаляцыі ад свету вялі няпэўнае жыццё пад наглядам накінутаю сілай улады. Стужка была адным з пяці намінантаў на прэмію "Оскар" у 2010 г. у катэгорыі найлепшы кароткаметражны дакументальны фільм. рэж. Барташ Канопка (Bartosz Konopka), 2009 г. , Польшча - Нямеччына

Глядзі больш