Грозны. Чачэнскі тыгр Пуціна, д/ф

Кожны, хто наведвае Чачэнію, – у шоку: яе сталіца, Грозны, якую ў 2003 г. ЮНЭСКО прызнала найбольш разбураным горадам на планеце, сёння нагадвае Дубай. Візітоўка Грознага – найвялікшая ў Еўропе мячэць на фоне шкляных хмарачосаў. І ўсё дзякуючы таму, што Масква дае Чачэніі мільярдныя субсідыі ды падтрымлівае «мірапамазанага» Пуціным Рамзана Кадырава, які кіруе жалезнаю рукою. У абмен мае спакой і адданага саюзніка. «Калі трэба памерці за Расею, то мы гатовыя», – запэўнівае Кадыраў. Пра выхад са складу Расеі, за што Чачэнія змагалася ў 1990-ыя гады, нават няма мовы. Чачэнія – гэта дзяржава ў дзяржаве: тут пануюць ўласныя правілы, якія ўсталёўвае асабіста Рамзан. Яму дазваляецца незраўнёна больш за іншых лідараў рэгіёнаў. Нават парушаць канстытуцыю...

Глядзі больш