Стадыён бяздомных (Boisko bezdomnych), трагікамедыя

У 1990 - ыя Яцэк Мруз быў таленавітым маладым футбалістам, але ягоная кар’ера нечакана скончылася. Ён пачаў працаваць настаўнікам фізкультуры, аднак гэтая праца была яму не да душы. Пасля чарговай сваркі з жонкаю Яцэк апынаецца на вуліцы. Неўзабаве ён пазнаёміцца з бесхацінцамі на варшаўскім Цэнтральным вакзале. Разам яны пастанаўляюць стварыць сваю футбольную каманду і паехаць на чэмпіянат свету па футболе сярод бяздомнікаў. рэж. Кася Адамік (Kasia Adamik), 2008 г. , Польшча У ролях: Марцін Дараціньскі (Marcin Dorociński), Эрык Любас (Eryk Lubos), Бартломей Топа (Bartłomiej Topa), Дзмітрый Персін (Дмитрий Персин), Кшыштаф Кершноўскі (Krzysztof Kiersznowski), Дар’юш Точэк (Dariusz Toczek), Мацей Новак (Maciej Nowak), Рафал Фудалей (Rafał Fudalej), Марэк Каліта (Marek Kalita), Яцэк Панедзялэк (Jacek Poniedziałek), Пётр Яґельскі (Piotr Jagielski).

Глядзі больш