Сага старадаўняй пушчы, дак. серыял

Гэта першая спроба белетрызаваць дакументалістыку аб прыродзе - праз увядзенне аповеду, драматургіі, уласцівых мастацкаму кіно. Аўтары паказваюць звяроў не як аб’екты назірання, а як суб’екты, жыццё і лёс якіх можна апісаць прыгожа і эмацыйна. Кожная серыя - гэта гісторыя жыцця аднаго з насельнікаў Белавежскае пушы. Серыял здымалі некалькі гадоў, а аўтары для патрэбаў сюжэту стварылі ўнікальны гадавальнік звяроў. дак. фільм, рэж. Бажэна і Ян Валенцікі (Bożena i Jan Walencikowie), 20072008 г. , Польшча

Глядзі больш