Дотык анёла (Dotknięcie anioła), д/ф

рэж. Марэк Томаш Паўлоўскі (Marek Tomasz Pawłowski), 2015 г. , ПольшчаГэта і паэтычна - дакументальны расповед пра выратаванне падлетка Гэнрыка Шэнкера з пекла Галакосту. І адначасова гэта сведчанне таго, што гісторыя польскіх габрэяў пад гітлераўскай акупацыяй магла скласціся не настолькі трагічна, калі б заходні свет не застаўся абыякавым да іхнага лёсу. Увосень 1939 - га, яшчэ да пачатку стварэння лагеру смерці "Аўшвіц - Біркенаў", на загад нацыстаў Шэнкер - старэйшы стварыў у Асвенціме Офіс эміграцыі габрэяў у Палестыну. І тысячы людзей з усяе Сілезіі пачалі сцякацца ў мястэчка - у надзеі на ратунак. Але заходні свет маўчаў - і ідэя легальнай эміграцыі правалілася

Глядзі больш