Рука ў руцэ (Personal Personal Effects), драма

Ўолтэр, які страціў сястру - блізнючку, вяртаецца ў родны горад да маці і малой пляменніцы. Тут ён знаёміцца з Ліндай, якая страціла мужа - алкаголіка і цяпер гадуе глуханямога сына. Лінда нашмат старэйшая за Ўолтэра, але гэта не замінае дзвюм самотным душам знайсці сяброўства і каханне. На фоне глыбачэннай дэпрэсіі ды жыцця, што поўніцца зласлівасцю і думкамі пра помсту, Лінда і Ўолтэр пачынаюць любіць і дапамагаць адно аднаму. Іхная траўма застаецца, але цяпер яны глядзяць на свет па - новаму. рэж. Дэйвід Голандэр (David Hollander), 2009 г. , ЗШАУ ролях: Мішэл Файфэр (Michelle Pfeiffer), Эштан Кутчэр (Ashton Kutcher), Кэці Бэйтс (Kathy Bates).

Глядзі больш