Сексуальнасць тыранаў (La sexualité des Tyrans), д/ф

Кім бы ні былі найгоршыя тыраны ХХ ст. - параноікамі, садыстамі, нарцыстычнымі вычварэнцамі, закамплексаванымі, - усе яны мелі неўрозы, звязаныя з уласнаю сексуальнасцю. Асексуальнасць Адольфа Гітлера, тысячы цнатлівіц Маў Цзэ Дуна, донжуанізм Бэніта Мусаліні ды хваравітая пачуццёвасць Сталіна... Стужка запрашае нас у падарожжа ў часе па іхным прыватным жыцці, каб мы маглі лепш зразумець гэтыя гістарычныя персанажы. рэж. Жазэ Бурґарэль (Jos Bourgarel), 2015 г. , Францыя

Глядзі больш