Ерэван ад золку да змяркання, д/ф

рэж. Мацей Дрыґас (Maciej Drygas), Мірослаў Дэмбіньскі (Mirosław Dębiński), 2013 г., ПольшчаЗаняткаў жыхары сталіцы Арменіі маюць небагата: нехта пячэ хлеб, хто не мае такой магчымасці – шукае метал на сметніку або спрабуе прадаць календарыкі з выявамі святых ці мые дываны. Наагул жа пануе сапраўдная і паўсюдная галеча... Героі стужкі - дзед з бабаю, якая ўжо амаль не рухаецца; кіроўца маршруткі ды кранаўшчык - спакойныя і сціплыя людзі, якія проста жывуць, нягледзячы на беды. Кіроўца распавядае пра жудасны землятрус, пра які не можа забыць нават сёння; кранаўшчык, як малое дзіця, марыць пры дапамозе свайго крана перанесці з Турцыі ў Арменію нацыянальны сімвал - гару Арарат. Галоўнае ж у армянах - іхная душа, характар, які праяўляецца ў песні і танцы.

Глядзі больш