Размаляваны вэлюм​ (Painted Veil), м/ф

Легкадумная дзяўчына Кіці выходзіць замуж, толькі каб падалей уцячы ад маці. Разам з мужам, доктарам - бактэрыёлагам, яны едуць у Шанхай. Там Кіці заводзіць раман з брытанскім дыпламатам. Даведаўшыся пра гэта, ейны муж выклікаецца ехаць валанцёрам у самы цэнтр эпідэміі халеры. Каб пазбегнуць гучнага разжэнства, Кіці даводзіцца ехаць разам з ім. Рыхтуючыся да ўласнае смерці, яна і не здагадваецца, якія адкрыцці чакаюць яе на новым месцы. рэж. Джон Керан (John Curran), 2006 г. , ЗШАУ галоўных ролях: Наёўмі Ўотс (Naomi Watts), Эдўард Нортан (Edward Norton), Ліеў Шрайбэр (Liev Schreiber), Тоўбі Джоўнз (Toby Jones), Даена Рыґ (Diana Rigg).

Глядзі больш