Дыхай (Respire), драма

Шарлі ўсяго 17 гадоў, і жыццё толькі пачынаецца. Яе турбуюць страхі і сумневы, яна яшчэ шмат чаго баіцца ды не вельмі пэўная ў сабе. Аднойчы ў ейным класе з’яўляецца новая вучаніца. Дзёрзкая прыгажуня Сара адразу збліжаецца з Шарлі, у жыцці якой усё змяняецца. Дачыненні паміж дзеўчынамі перарастаюць у незвычайную і небяспечную сувязь, ад якой будзе цяжка вызваліцца ды зноў удыхнуць напоўніцу. рэж. Мэляні Лёран (Mlanie Laurent), 2014 г. , ФранцыяУ галоўных ролях: Жазэфін Жапі (Josphine Japy), Лю дэ Ляаж (Lou de Lage).

Глядзі больш