Правілы выкарыстання матэрыялаў «Белсату»

 

Тэкст

Выкарыстанне матэрыялу магчымае толькі пры ўмове размяшчэння ў першым абзацы тэксту гіперлінку на арыгінальны матэрыял з фармулёўкаю «Як паведамляе «Белсат». Лінк не можа мець атрыбуту «nofollow» або падобных параметраў, якія робяць немагчымым індэксацыю. Пры поўным перадруку абвязковае ўказанне імя і прозвічша аўтара або ягоных ініцыялаў, як у першакрыніцы публікацыі.

Відэа

Відэа «Белсату» можна змяшчаць на іншых сайтах, размяшчаючы XTML код-плэера «Белсату» з пазнакаю «Відэа тэлеканалу «Белсат». Спампоўваць відэа і размяшчаць на плэерах іншых сайтаў ці на каналах «YouTube» забараняецца.

Цытаваць відэа «Белсату» ў іншых відэаматэрыялах можна, выкарыстоўваючы да 30 секундаў у шырэйшым кантэксце, не прыкрываючы лагатыпу «Белсату» і падпісваючы на відэа: «відэа «Белсат». У апісанні да відэа неабходна размяшчаць гіперлінк на цытаваны матэрыял.

Фота

Фотаздымкі «Белсату» можна выкарыстоўваць пры ўмове захавання лагатыпу, а ў апісанні фота і ў першым абзацы тэксту даваць фармулёўку «фота – belsat.eu» і размяшчаць гіперлінк на арыгіналны матэрыял. Лінк не можа мець атрыбуту «nofollow» або падобных параметраў, якія робяць немагчымым індэксацыю.