Гарадзенская пракуратура абвінавачвае СМІ за дапамогу самотнаму бацьку


Да падзеі, якая скалынула інфармацыйнае поле. 30-ці гадовая жанчына з Воранава ўчыніла самагубства пасля таго, як сацыяльная апека забрала яе дзяцей. Сёння стала вядома, што пракуратура не знайшла парушэнняў у дзеяннях камісіі, якая прыняла рашэнне забраць дзяцей. У сваю чаргу гарадзенская пракуратура абвінаваціла СМІ, што яны сказілі карціну і паказалі сям’ю ў лепшым святле, чым насамрэч. Разбяромся, дзе залатая сярэдзіна, якой мусяць прытрымлівацца сацыяльныя службы, калі ацэньваюць патэнцыял сямʼі. На сувязі з намі псіхолаг Таццяна Калгіна:

«Тыя сюжэты, якія я паглядзела, і тое, што я ведаю аб гэтых сітуацыях, вельмі яўна паказваюць, што на жанчын сапраўды ціснулі. Гэта зусім яўна. Сітуацыя: забіраюць дзяцей 7-га, а бацькі кажуць: мы пераязджаем 14-га. Вы пытаеце – хто гэтыя людзі? Ну гэта яўна не псіхолаг, каторы павінен ведаць пра псіхалогію сям’і – раз, пра псіхалогію жанчыны – два. Яе дзіцяці 4 гады. Гэта вельмі складаны перыяд для жанчыны. Псіхалогія часу ўвогуле. Зімовы перыяд вельмі ўздзейнічае на псіхалогію любога чалавека. Гэтыя рэчы падаюцца зусім нязначнымі, але гэта ох як важна. Людзі, якія займаюцца гэтымі пытаннямі, павінныя дакладна разумець: яны кантралююць, ціснуць, прыніжаюць ці яны дапамагаюць усімі сіламі па-добраму дапамагчы людзям…»

Працяг размовы – у сюжэце.

belsat.eu