Расейскі рэпер Кірыл Талмацкі, больш вядомы пад псеўданімам Децл, памёр ва ўзросце 35 гадоў ад спынення сэрца.
Артысту стала дрэнна ў ноч на 3 лютага пасля канцэрту ў клубе «Пош» у Іжэўску. Ён страціў прытомнасць у грымёрцы. Лекары хуткай дапамогі канстатавалі смерць. Пра гэта распавёў канцэртны дырэктар Децла Павел Беленец агенцтву «Москва».
Пік папулярнасці Децла прыйшоўся на пачатак 2000-х. У РФ было прададзена больш за мільён копіяў яго першага альбома «Хто? Ты».
ІІ, belsat.eu