Крыж Св. Еўфрасінні Полацкай. Страта


Гісторыя крыжа Св. Еўфрасінні падобная на гісторыю ўсёй Беларусі – неаднаразова яго захоплівалі ворагі, вывозілі з нашых зямель, але кожны раз ён вяртаўся назад. Не вярнуўся ў Полацк ён падчас апошняга свайго палону бальшавікамі. Дзе крыж цяпер? Гістарычная праграма Алеся Краўцэвіча – зноў у эфіры. Глядзіце першую серыю.

Жудасны праклён пагражаў кожнаму, хто наважыцца забраць Крыж Святой Еўфрасінні Полацкай з царквы Спаса дзе ён быў навечна пакладзены. Але яго выносілі неаднакроць. І неаднакроць ён вяртаўся туды ізноў.Чаму бальшавікі ў 20-ыя гады мінулага стагоддзя перавезлі яго ў магілёўскі музей, а потым схавалі ад людзей? Куды чэкісты вывезлі яго летам 1941-га і дзе крыж цяпер?Сваімі версіямі на гэты конт дзеляцца гісторык і пісьменнік Уладзімір Арлоў ды археолаг Алег Трусаў.

Пра «Загадкі»

Упершыню «Загадкі беларускай гісторыі» з’явіліся эфіры «Белсату» мінулым летам. Першы сезон складаўся з 14 серыяў. Праект ацанілі гледачы і журы штогадовай прэміі «Белсату»: у снежні 2015 года «Загадкі» былі прызнаныя найлепшай публіцыстычнай праграмай нашага каналу. Яе вядоўца – вядомы беларускі гісторык-медыявіст, прафесар Алесь Краўцэвіч.

На гэтым тыдні праграма вяртаецца ў эфір. Мы ідзем насустрач просьбам аматараў навукова-папулярнага серыялу і ў новым сезоне павялічваем выпускі да 15 хвілінаў (замест ранейшых 12-ці).Праграма будзе выходзіць на працягу ўсяго 2016 году з перапынкам на летнія канікулы.Раскрывайце загадкі нашай мінуўшчыны разам з выбітнымі беларускімі гісторыкамі кожную пятніцу а 18:55 у жывым эфіры.Упадабайце профіль «Загадак» у «Фэйсбуку», каб першымі адкрываць таямніцы нашай багатай гісторыі, а таксама стаць сведкамі працэсу паўстання новых серыяў.