Выведка ЗША не верыць у абяцанні Кім Чэн Ына аб дэнуклярызацыі


Паўночная Карэя не збіраецца рухацца ў бок дэнуклеарызацыі паўвострава, нягледзячы на ранейшыя абяцанні Кім Чэн Ына падчас ягоных сустрэчаў з прэзідэнтамі ЗША і Паўднёвай Карэі.

Такія дадзеныя вынікаюць з ананімных крыніцаў амерыканскага тэлеканалу «NBC News».

Шэраг аналітыкаў ЦРУ і іншых выведных структураў падзяліліся з журналістамі дадзенымі аб таемным павелічэнні вытворчасці ядравага паліва ў Паўночнай Карэі. Ананімныя выведнікі ўпэўненыя, што Пхеньян свядома падманвае міжнародную супольнасць. Так за два тыдні да сустрэчы з Доналдам Трампам, Кім Чэн Ын дэманстратыўна знішчыў буйны ядравы палігон. Аднак шэраг амерыканскіх адмыслоўцаў мяркуе, што гэты крок не меў ніякае каштоўнасці, паколькі ўсе працы там ужо былі скончаныя. Мяркуецца, што ў Паўночнай Карэі існуе каля трох тысячаў аб’ектаў звязаных з мясцовай ракетна-ядравай праграмай.

НМ, belsat.eu, фотаздымак The Straits Times/Xinhua via ZUMA Wire/ Forum

Стужка навінаў