Збор сродкаў пасля масавых затрыманняў на акцыях недармаедаў ініцыяваў актывіст прафсаюза РЭП, адзін з арганізатараў акцыі салідарнасці Андрэй Стрыжак. Пазней да тых, хто адбывае содні за Маршы недармаедаў, дадаліся затрыманыя па справе «лагера баевікоў» і рэпрэсаваныя падчас хапуна на Дзень Волі.
З дапамогай неабыякавых для затрыманых і іх сем’яў ужо сабралі каля 10 тысяч долараў. Збор працягваецца. Геаграфія ахвяравальнікаў расце, беларуская дыяспара збірае сродкі па ўсяму свету.
У Facebook створана спецыяльная група каардынацыі дапамогі рэпрэсаваным у Беларусі BY_help, на якой можна знайсці ўсю неабходную інфармацыю – куды можна перавесці грошы ці праз каго іх можна перадаць.
Цяпер арганізатары суполкі шукаюць магчымасці для прамога ахвяравання семʼям затрыманых, каб не выкарыстоўваць рэквізіты BY_help.
Валанцёры таксама шукаюць людзей у Францыі, Іспаніі ды Швецыі, якія маглі б быць цэнтрамі акумулявання рэсурсаў.
Чытайце таксама >>>
ДР belsat.eu