Расея і Турцыя: першыя содні пасля збітага Су-24


[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI1NjAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIzMTUlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGRUhnQ1Jaem1RamMlMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]Расея ўзмацняе вайсковую прысутнасць ля турэцкіх межаў пасля ўчорашняга збіцця бамбавальніка турэцкімі знішчальнікамі. І абяцае далейшыя захады супраць Анкары. У Турцыі ж сцвярджаюць, што дзеялі ў межах закону.Гэтак паводле турэцкага тэлебачання мясцовыя дыспетчары папярэджвалі расейскія лятакі, што тыя набліжаюцца да турэцкай паветранай прасторы. Ігнараванне заклікаў забрала жыцці аднаго з пілотаў і кантрактніка, які быў у знішчаным антыасадаўскімі паўстанцамі верталёце. Турэцкі прэзідэнт, каментуючы збіццё самалёта, кажа, што Турцыя проста бараніла свае правы:«Ніхто не можа чакаць, што мы не будзем рэагаваць на няспынныя парушэнні нашай паветранай прасторы, на парушэнні нашых правоў. Мы не маем жадання паглыбляць гэты канфлікт. Мы толькі баронім сябе і правы нашых братоў».Паводле Рэджэпа Таіпа Эрдагана, паколькі расейскі лятак не адказваў на заклікі з зямлі, пра прыналежнасць бамбавальніка даведаліся толькі пасля збіцця. У Крамлі такім заявам ня вераць і дэманструюць гатоўнасць адказаць на падобныя сітуацыі:«Усе дзеянні ўдарнай авіяцыі будуць ажыццяўляцца пад прыкрыццём знішчальнікаў. Па-другое будуць прынятыя захады па ўзмацненню супрацьпаветранай абароны Для гэтага ракетны крэйсер «Масква» абсталяваны сістэмаю супрацьпаветранай абароны «форт» аналагічнай С-300 зойме раён у прыбярэжнай частцы Латакіі», – заявіў прэс-сакратар Міністэрства абароны Расеі Сяргей Рудскі.Акрамя гэтага, на расейскую базу ў Сірыі будуць адпраўленыя таксама супрацьпаветраныя комплексы С-300 і С-400. Акрамя гэтага ў межах адказу на збіццё летака расейскае МЗС заклікае грамадзянаў не ездзіць на турэцкія курорты – некаторыя тураператары ўжо спынілі продаж пуцёвак туды. У дадатак Рассельгаснагляд раптам прызнаў шкоднай турэцкую кураціну.Сёння Уладзімір Пуцін заявіў, што кіраўніцтва Турцыі займаецца ісламізацыяй краіны:

«Праблема значна глыбей. Мы назіраем і не толькі мы – хачу вас запэўніць – гэта бачаць ва ўсім свеце. Сённяшняе кіраўніцтва Турцыі цягам працяглага часу праводзіць даволі мэтанакіраваную палітыку па ісламізацыі сваёй краіны».

Расея працягвае вінаваціць Турцыю ў падтрыманні тэрарыстаў. Анкара ж нагадвае, што бамбаванні антыасадаўскіх паўстанцаў, у тым ліку сірыйскіх туркменаў, на чыёй тэрыторыі ўпаў лятак, не супадаюць з заяўленымі Масквою мэтамі па знішчэнні Ісламскай Дзяржавы.

«На жаль расейская авіяцыя наносіць удары ў паўночнай Сірыі. Там увогуле няма сілаў Ісламскай Дзяржавы. Там няма тэрарыстаў. Гэтыя налёты нельга патлумачыць барацьбой з тэрарызмам. Мы не можам закрываць вочы на бамбаванні Туркменаў», – кажа міністр замежных справаў Турцыі Ахмэт Давутаглу.

Падобным чынам расейскія аперацыі ў Сірыі ў чарговы раз крытыкуе Белы Дом. Што ж да інцыдэнту з летаком, Барак Оўбама выказаўся коратка:

«Турцыя, як і кожная любая краіна мае права бараніць сваю тэрыторыю і паветраную прастору. Надзвычай важна, каб і расейцы, і туркі вырашылі праблему шляхам дыялогу і не дапусцілі да эскалацыі канфлікту».

Пакуль што ўсё скончылася на пратэстах ля турэцкай амбасады і яшчэ большай колькасці расейскіх вайскоўцаў у Сірыі. Турцыя абяцае і надалей бараніць сваю паветраную прастору. На гэтым фоне падаецца, пра барацьбу з Ісламскай Дзяржавай ніхто і не ўзгадвае.Усевалад Шлыкаў, «Белсат»

Таксама ў выпуску:

Улады Расеі прыпыняюць экспарт вугля ва Украіну ў адказ на энергетычную блакаду Крыму.У Рыа-дэ-Жанэйра поўнаю хадою рыхтуюцца да летняй Алімпіяды. Пасля тэрактаў у Еўропе найвялікшае пытанне для арганізатараў – пра бяспеку.Сотні людзей выйшлі на вуліцы Чыкага з пратэстам супраць паліцэйскай жорсткасці ў дачыненні цемнаскурых.ДД, belsat.eu