Беспрацоўны: Дуля вам, а не сплата пабору!


Сяргей Марцалеў не заклікае выходзіць на вуліцу, а прапануе тактыку «дуля ў кішэні»: «Я прапаную пасіўны грамадзянскі пратэст, каб дзяржава адчула, што маюцца рамкі, за якія выходзіць нельга».

Чаму беларусы заўжды вінаватыя дзяржаве? «Гэта наша краіна, але не наша дзяржава. Нехта захацеў, каб мы прымусова працавалі. Дэкрэт №3 супярэчыць Канстытуцыі наўпрост. І на гэта трэба спасылацца. На жаль, Канстытуцыя для Лукашэнкі – пусты гук. Гэта феадальны прынцып прыняцця рашэнняў: вы мае сяляне, я буду вамі кіраваць, як палічу патрэбным», – кажа Марцалеў.

У «Размове дня» з Сяргеям Марцалевым гутарыць Святлана Калінкіна.