Якога пераемніка шукае Пуцін?


У «ПраСвеце» зазірнем за кулісы «аперацыі пераемнік», пра якую пачаў казаць Пуцін. А яшчэ ў праграме даведаемся:

– Хто і чаму ўзламаў кампʼютары штабу Гілары Клінтан?

– Каму і навошта Амерыка зрабіла «апошнюю прапанову»?

– Калі ўкраінцы паедуць без візаў у Еўразвяз?

– Ці Лукашэнку цікавы Усходнееўрапейскі Давос? Раскажа журналіст Анджэй Пачобут, які назіраў за Эканамічным Форумам у польскай Крыніцы

– «Культурная контррэвалюцыя» Віктара Орбана і Ярослава Качыньскага. Што яны прапаноўваюць у адказ на «Brexit»?

– Чаму Аліса паехала на вайну? Як зняць прыватнае жыццё, калі твой партнёр супраць? Чаму не трэба баяцца пераменаў. Размова з кінадакументалісткаю Алісаю Каваленкай, аўтаркай фільму

«Аліса ў краіне вайны» (супольны праект «Белсату» з іншымі партнёрамі).