Ігару Канановічу было 33 гады, ён нарадзіўся ў Клецку.
Дакладныя прычыны здарэння невядомыя. Цела Канановіча знайшлі каля дому №23 па праспекце Незалежнасці. Сярод іншых разглядаецца версія пра самагубства, паведамляюць у Следчым камітэце.
Апошнім часам пісьменнік пакідаў у сваіх сацыяльных сетках не вельмі аптымістычныя допісы, якія, між іншага, датычылі праблемаў з працай.
Ігар Канановіч жыў пад Менскам у Бараўлянах, дзе здымаў пакой. Друкаваўся ў часопісах «Дзеяслоў», «Верасень», «Літаратурная Беларусь». У 2015 годзе Канановіча прынялі ў Саюз беларускіх пісьменнікаў. Тады ж быў выдадзены ягоны першы зборнік паэзіі «Астэроід», якая намінавалася на прэмію імя Максіма Багдановіча «Дэбют».
Развітанне з літаратарам адбудзецца 21 чэрвеня ў Клецку па адрасе Перамогі 93/28.
ДР, belsat.eu