Лукашэнку так замучыла настальгія і так раззлаваў каронавірус, што ён аж склаў пра гэта песню. Тым часам праграма «Хай так TV» паразмаўляла з дызайнерам Паўлам Доўнарам пра ягоны брэнд, вышымайкі і стыль Ціханоўскай ды Лукашэнак.
Глядзіце ў новым выпуску:
- Песня сумнага Лукашэнкі
- Беларускія народныя забавы і гульні ў Расеі
- Лічбавы шчыт IT-краіны
- 500 млн долараў на паратунак рэпутацыі дзяржаўных СМІ
- Павел Доўнар пра гонар Беларусі, гонар уладаў і брэнд «Honar», форму міліцыі, вышымайкі, відэапраект Litara-A, а таксама пра стыль адзення беларускіх палітыкаў
- АЭС для Лукашэнкі – як эбанітавыя палачкі
- Чат Лукашэнкі, Пуціна і аднаго замежнага госця
Сатырычнае шоу «Хай так TV» глядзіце кожную суботу а 20:30 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.
Хочаш ведаць, чым жыве «Хай так TV»? Далучайся да нашых сацсетак у Telegram, Facebook, Instagram, VK і Twitter.
Калаж з фота: VASILY FEDOSENKO / Reuters / Forum