«Хай так TV» захоўвае бяспечную дыстанцыю і аптымістычны настрой разам са сваімі гледачамі.
Глядзіце ў новым выданні:
- «Пабудуйце шпіталь у форме трактара!» – Лукашэнка на самаізаляцыі.
- Колькі балаў Аляксандр Рыгоравіч набярэ ў каранціне, то бок – у караоке?
- Раналду і Мэсі зайздросцяць: у беларускага футбола з’явіўся шанец!
- Чыноўнікі: Беларусь – штучная вентыляцыя для «лёгкіх Еўропы».
- «Хай так TV» і тэатр «Хрыстафор»: хто каго перажартуе? У гасцях – Мікалай Драчынскі.
Сатырычнае шоу «Хай так TV» глядзіце кожную суботу а 19:50 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.
Хочаш ведаць, чым жыве «Хай так TV»? Далучайся да нашых сацсетак у Telegram, Facebook, Instagram, VK і Twitter.
Калаж з фота instagram.com, kremlin.ru, needpix.com