16 лістапада ў варшаўскім Музеі вольнай Беларусі адбыўся паказ спектаклю «Чырвоны крыж», пастаўленага беластоцкім тэатрам «Прыехалі» паводле аднайменнага раману Сашы Філіпенкі. Спектакль прайшоў з аншлагам, авацыямі і слязьмі – пад двухаблічным шчытом-маскаю КДБ. Тэатральная імпрэза завяршыла праграму VIII фестывалю інтэлектуальнай кнігі Pradmova ў Варшаве. «Белсат» быў на паказе.
рэпартаж
«Не стойце над душой!» У Варшаве паказалі спектакль «Чырвоны крыж» паводле раману Сашы Філіпенкі