рэпартаж

«Чужая Бацькаўшчына». У Варшаве адкрыўся VIII фестываль інтэлектуальнай кнігі «Pradmova»

img
Фестываль інтэлектуальнай кнігі «Прадмова». Варшава, Польшча. 13 лістапада 2026 года. Фота: Рауль Дзюк / Белсат

VIII Беларускі фестываль інтэлектуальнай кнігі «Pradmova» распачаўся 13 лістапада ў Варшаве. У польскай сталіцы ён праходзіць чацвёрты раз. Пяць дзён, чатыры пляцоўкі і больш за 70 імпрэзаў – прэзентацыяў, дыскусіяў, размоваў, канцэртаў, майстар-класаў і тэатральных пастановак. Урачыстае адкрыццё фестывалю адбылося ў культурніцкай прасторы «Дом сустрэчаў з гісторыяй» («Dom Spotkań z Historią»). У першы дзень «Белсат» пабываў на прэм'еры кнігі паэмаў «Літвіны» Уладзіміра Някляева.