Kamentar

«Гэта не помста, гэта правасуддзе». Што будзе з суддзямі, замазанымі ў рэпрэсіях

img
Скульптура Фэміды на фасадзе Дому правасуддзя ў Берасці. Фота мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: bvn.by

Пакуль у Беларусі суддзі, датычныя да рэпрэсіяў, атрымліваюць узнагароды і павышэнні ад уладаў. Але пры змене ўлады суддзі, замазаныя ў палітычна матываваных прысудах, будуць імгненна адхіленыя ад працы, тады як іншыя працягнуць працу, апавяла ў эфіры «Белсату» экспертка Беларускага Хельсінскага камітэту, кандыдатка юрыдычных навук Кацярына Дзяйкала.