Naviny

Суддзю, якая адправіла Белавуса ў калонію на 13 гадоў, правялі на пенсію з узнагародай «За адданасць правасуддзю». Хроніка рэпрэсіяў

Жанна Брысіна (злева) і старшыня Менскага гарадскога суда Таццяна Тупік
Жанна Брысіна (злева) і старшыня Менскага гарадскога суда Таццяна Тупік. Фота: court.gov.by

64‑гадовую суддзю Менскага гарадскога суда Жанну Брысіну праводзілі ў адстаўку па выхадзе на пенсію. На развітанні жанчыне, якая выносіла палітычныя матываваныя прысуды і адправіла ў калонію ў тым ліку Паўла Белавуса, выдалі ганаровую прафесійную адзнаку. Перад пачаткам завочнага суда ў дачыненні да заснавальніцы арганізацыі Dissidentby Марыі Касінеравай сілавікі прыходзілі да ейных бацькоў, пра падобныя «візіты» кажуць і іншыя палітэмігранты. Распавядаем пра рэсрэсіі 15 кастрычніка.