Gistoryi

Сяргей Мельянец: «Каму выгадна, каб беларусы ў эміграцыі не атрымлівалі дапамогі?»

Прапаведнік Сяргей Мельянцец падчас раздачы прадуктаў беларусам, якія жывуць у нястачы. Варшава, Польшча. 13 лютага 2025 года. Фота: Белсат
Прапаведнік Сяргей Мельянцец падчас раздачы прадуктаў беларусам, якія жывуць у нястачы. Варшава, Польшча. 13 лютага 2025 года. Фота: Белсат

Дабрачынная дзейнасць беларускага прапаведніка і былога палізняволенага Сяргея Мельянца па бясплатнай раздачы прадуктаў, пра якую раней распавядаў «Белсат», пад пагрозой. Апошнім часам абвесткі пра раздачу харчоў сталі з’яўляцца ўсё радзей. Мы пагаварылі з Сяргеем пра тое, што здарылася, пра дапамогу беларусам і жыццё ў эміграцыі.