271 беларускі чыноўнік і сілавік утвараюць шчыльна пераплеценую сістэму, а ключавымі «мастамі» паміж рознымі групамі ўлады выступаюць усяго 17 чалавек. Гэта вынікае з даследавання «Анатомія беларускай улады» Цэнтру новых ідэй. Пры гэтым знікненне найбольш важных фігураў і нават самога Аляксандра Лукашэнкі не павінна разбурыць сістэму, сказаў у эфіры «Раніцы з „Белсатам“» суаўтар даследавання – старшыня Цэнтру новых ідэй Антон Раднянкоў.