Analityka

«Анатомія беларускай улады»: ЦНІ прадставіў вынікі новага даследавання пра сувязі чыноўнікаў і сілавікоў

img
Беларускія чыноўнікі. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: LookByMedia

Біяграфіі 271 беларускага чыноўніка і сілавіка і каля 3 500 іх кар’ерных і адукацыйных сувязяў сталі асновай для даследавання Цэнтра новых ідэй «Анатомія беларускай улады». Эксперты вылучылі ядро з найбольшай колькасцю кантактаў і ацанілі ступень уплыву Расеі. «Белсат» сабраў самае важнае з новага даследавання.