18 верасня ў межах фестывалю сучаснага мастацтва Warsaw Gallery Weekend (WGW+) у Музеі вольнай Беларусі адкрылася персанальная выстава беларускага мастака Аляксандра Адамава – «hyperMother. Shared Breathing». Гэта працяг і развіццё канцэптуальнага праекту Адамава «Гіперрэалістычная Маці», які летась быў паказаны ў Познані (галерэя «Шчур»). Выстава ў Варшаве адкрылася перформансам «Preliminary Procedure: Calibration of Denial». «Белсат» пабываў на адкрыцці.
рэпартаж
«Перад наведваннем – выспацца!» У Варшаве ў межах WGW адкрылася персанальная выстава Аляксандра Адамава