Naviny

Музей Вольнай Беларусі ўпершыню далучыцца да Warsaw Gallery Weekend з праектам беларускага мастака

Музей Вольнай Беларусі
Мастак Аляксандр Адамаў у сваёй майстэрні. Варшава, Польшча. 6 студзеня 2026 года. Фота: Рауль Дзюк / Белсат

Музей Вольнай Беларусі далучыцца 18 верасня да Warsaw Gallery Weekend 2026. Гэта адна з найбольш прыкметных падзеяў сучаснага мастацтва ў Польшчы. У праграме WGW+ музей прэзентуе персанальны праект беларускага мастака Аляксандра Адамава hyperMother. Shared Breathing, паведамляе прэс-служба ўстановы.