З аўтарам «Плану эвакуацыі», «The Pietà» ды «Капіталійскай ваўчыхі» мастаком Аляксандрам Адамавым размаўляем у ягонай майстэрні на варшаўскім Грохаве. У 2021 годзе ён выставіў на продаж за мільён долараў уласны адбітак пальца, а напрыканцы 2025-га адкрыў першую сваю персанальную выставу ў Польшчы – «Гіперрэалістычная Маці». Мастак раскрывае нам сакрэты канцэпцыі, распавядае пра сваю працу з Мікітам Ільінчыкам і Андрэем Кашперскім ды прызнаецца, што ў 2025 годзе ні разу не пазычаў грошай…