Analityka

Зандаж межаў дазволенага. Што даў беларусам візіт Анджэя Пачобута на радзіму

Анджэй Пачобут на фоне помніку Элізе Ажэшцы
Анджэй Пачобут на фоне помніку Элізе Ажэшцы. Горадня, Беларусь. 13 верасня 2026 года. Фота: andrzej.poczobut.9 / Facebook

Анджэй Пачобут здзейсніў свой намер, што агучыў адразу пасля вызвалення, і наведаў Беларусь. На радзіме ён быў тыдзень. Паездка прайшла бяспечна: былога палітвязня не затрымалі і не кінулі зноў за краты. Гэтак жа паспяхова ён здолеў вярнуцца ў Польшчу. Што прынесла гэтая паездка – як самому Пачобуту, гэтак і беларусам ды польскай меншасці ў Беларусі? Чаму Лукашэнка дазволіў прыехаць дамоў свайму асабістаму ворагу? Разбіраем з палітычным аглядальнікам Валерам Карбалевічам і праваабаронцам Леанідам Судаленкам.